Кампанія “Вуліцы нашых гарадоў”

Мы запускаем новы ўрбаністычны праект “ВУЛІЦЫ НАШЫХ ГАРАДОЎ” у Беразіно, Слоніме і Стоўбцах.

stoubcy_vulicyМэта кампаніі: Вярнуць у публічную прастору беларускіх гарадоў спрадвечныя гістарычныя назвы вуліцаў, як важную частку нацыянальнай памяці беларусаў і сведчанне ўнікальнага гістарычна-культурнага развіцця таго ці іншага горада.

bierazino_vulicyНаша бачанне: У цяперашні час пераважная большасць назваў вуліцаў беларускіх гарадоў,  асабліва цэнтральных, засталася нязменнай з савецкіх часоў. У Беларусі не праводзілася, за рэдкім выключэннем у г. Маладэчна, дэсаветызацыя гарадской тапанімікі і вяртанне гістарычных назваў вуліцаў. У сучаснай грамадска-палітычный і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі нам падаецца малаверагодным, што вуліцам гарадоў пачнуць вяртаць іх гістарычныя назвы і пераймяноўваць. Але вяртанне гістарычных спрадвечных назваў вуліцаў у публічную прастору гарадоў з’яўляецца вельмі важным з пункту гледзішча развіцця нацыянальнай памяці беларусаў, захавання гістарычна-культурных асаблівасцяў рэгіёнаў і павелічэння турыстычнай прывабнасці кожнага канкрэтнага гораду. Гістарычныя назвы вуліцаў на сучасным этапе могуць вярнуцца ў публічную прастору  гарадоў праз інфармацыйныя шыльды, усталяваныя на цэнтральных вуліцах, якія будуць падаваць як сучасную назву, так і гістарычную. Гэта можа быць першым крокам да сапраўднага вяртання гістарычных назваў вуліцаў. Такі шлях нам падаецца аптымальным і кампрамісным, як з пункту гледзішча інфармацыйна-асветніцкай працы з мясцовымі супольнасцямі, так і з мясцовымі органамі ўлады.

Задачы кампаніі:

  1. Сабраць звесткі аб гістарычных назвах вуліцаў беларускіх гарадоў з дапамогай мясцовых краязнаўцаў.
  2. Прыцягнуць да дзейнасці па вяртанні гістарычных назваў вуліцаў мясцовыя супольнасці жыхароў.
  3. Наладзіць камунікацыю з мясцовымі дзяржаўнымі органамі дзеля падтрымкі дадзенага праекту.
  4. Усталяваць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцаў.

Ініцыятары кампаніі:

“Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў” рэалізуе праект супольна са сваімі партнёрамі:

  • Прыватнай установай “Офісам кансультацыйных паслуг па вырашэнні экалагічных праблем”
  • Міжнародным грамадскім аб’яднаннем эколагаў

Актыўнасць кампаніі:

1. На сённяшні момант з дапамогай мясцовых краязнаўцаў  Беразіно, Слоніма і Стоўбцаў мы сабралі звесткі аб гістарычных назвах вуліцаў гэтых гарадоў.

2. Мы выбралі некалькі пілотных вуліцаў у Беразіно і Стоўбцах, на якіх збіраемся усталяваць інфармацыйныя шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцаў.

Стоўбцы: вуліцы Піянерская (гіст. Школьная), Горкага (гіст. Нававіленская), Першамайская (гіст. Віленская), Ленінская (гіст. Румовая).

Беразіно: вуліцы Піянерская (гіст. Паложынская), Кастрычніцкая (гіст. Ігуменская), Інтэрнацыянальная (гіст. Папоўшчына).

3. Мы распрацавалі дызайн  і вырабілі сем інфармацыйных шыльдаў (150 мм на 500 мм).

4. Мясцовыя супольнасці жыхароў у Беразіно і Стоўбцах ужо пачалі збор подпісаў у мясцовыя раённыя выканаўчыя камітэты, каб атрымаць дазвол на ўсталяванне шыльдаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *