У Беразіно прэзентавалі самую вялікую лыжку ў свеце

12 чэрвеня ў горадзе Беразіно адбылося ўрачыстае адкрыццё самай вялікай лыжкі.Фота з прэзентацыі лыжкі - 1Дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў і сяброў установы ” Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў” у гэтым годзе атрымалася зрабіць пакуль што самую вялікую лыжку ў свеце.

Стварэнне гэтай лыжкі было задумана даўно, але па розным прычынам гэты праект заставаўся не рэалізаваны.

У канцы мінулага года, дзякуючы сабранасці і актыўнасці мясцовых жыхароў, удалося распачаць гэту працу. Быў закуплены матэрыял і мясцовыя майстры ахвярна пачалі працаваць над лыжкай.Фота з прэзентацыі лыжкі - 4

Вынікам іх руплівай працы стаў драўляны цуд, які быў завершаны і ўрачыста адкрыты ў рамках ХV абласнога свята-конкурсу майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”. Фота з прэзентацыі лыжкі - 5На свята былі запрошаны мясцовыя жыхары, прадстаўнікі ўлады, майстры і СМІ. Гэта адметная падзея шырока асветлена ў дзяржаўных і не дзяржаўных СМІ. Фота з прэзентацыі лыжкі - 2Фота з прэзентацыі лыжкі - 3

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *