У Беразіно прайшла навукова-практычная канферэнцыя

4 чэрвеня 2016 года ў Беразіно прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурны патэнцыял Бярэзіншчыны. Захаванне і аднаўленне сядзібы Патоцкіх”, прысвечаная 515-годдзю з часу першага ўзгадвання пра Беразіно.Канференцыя ў Беразіно - 1Адкрыў канферэнцыю з уступным словам намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнню Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага Віктар Яўмененка, які адзначыў:

“На сённяшні дзень вельмі важна папуліразаваць гісторыю беларускіх мястэчак і краёў, таму правядзенне дадзенай канферэнцыі – істотны  крок у  гэтым кірунку”.

Першым выступіў археолаг Вадзім Кошман, які распавёў пра багатую археалагічную спадчыну Бярэзінскага края.  Адзначыў, што на тэрыторыі раёна шмат такіх помнікаў, частка якіх яшчэ чакае даследавання.Канференцыя ў Беразіно - 7

Таксама ў канферэнцыі прымаў удзел археолаг Мікалай Плавінскі, ён раскрыў больш вузкую тэму, некаторыя вынікі даследаванняў пахавальных помнікаў ля вёскі Харчычы.

Канференцыя ў Беразіно - 6Канференцыя ў Беразіно - 5Мясцовы краязнаўца Ігар Жукоўскі распавёў цікавыя гісторыі пра паўстанне 1863-1864 гадоў, паказаўшы, што гэта гістарычная падзея мела досыць сур’ёзную падтрымку сярод жыхароў Бярэзінскага краю.Канференцыя ў Беразіно - 4

Яскравым і адметным атрымаўся выступ Алены Ждановіч, даследчыка літаратуры. Яна распавяла пра спецыфіку адлюстравання рэчаіснасці ў “Мемуарах” Ганны Патоцкай.Канференцыя ў Беразіно - 3

Напрыканцы канферэнцыі выступіў запрошаны эксперт у галіне архітэктуры і рэстаўрацыі Зміцер Савельеў. Ён  распавёў пра метадалагічныя асновы рэстаўрацыі гістарычных сядзіб, замкаў і храмаў Беларусі. На практычных прыкладах паказаў, як была зроблена  рэканструкцыя замкаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Даў каштоўныя парады і адказаў на шматлікія пытанні па  праблемам захавання і аднаўлення сядзібы Патоцкіх.Канференцыя ў Беразіно - 2

Па выніках канферэнцыі было вырашана стварыць пастаянна-дзеючую групу з мясцовых жыхароў Беразіно, якая будзе займацца праблемамі захавання гістарычнай спадчыны.

Таксама плануецца выдаць зборнік з усімі матэрыяламі навукова-практычнай канферэнцыі і распаўсюдзіць яго сярод устаноў горада Беразіно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *