У Беразіно адбудзецца канферэнцыя пра турыстычны патэнцыял рэгіёна

4 чэрвеня 2016 года ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка­культурны патэнцыял Бярэзіншчыны. Захаванне і аднаўленне сядзібы Патоцкіх”. Пачатак у 11 гадзін.

b_1

Запланаваны выступленні загадчыка аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдата гістарычных навук, дацэнта Кошмана В.І.; старшага лабаранта вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ Плавінскага А.М.; дацэнта кафедры філасофіі, сацыялогіі і эканомікі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава, кандыдата гістарычных навук Плавінскага М.А.

Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел загадчыца Літаратурнага музея Петруся Броўкі Мізон Н.А.; беларускі архітэктар, аўтар праекта рэканструкцыі сядзібнага дома Патоцкіх Карака В.І.; архітэктар-рэстаўратар Савельеў З.В.; сябры інфармацыйна-асветніцкай установы “Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў; удзельнікі Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага; прадстаўнікі мясцовай улады і бярэзінскія краязнаўцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *