Прайшоў суботнік каля сядзібы Патоцкіх у Беразіно

Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 114 траўня ў горадзе Беразіно прайшоў суботнік каля сядзібы Патоцкіх. Гэта мерапрыемства арганізавалі і правялі мясцовыя жыхары, неабыякавыя да свайго горада, сумесна з сябрамі інфармацфйна-асветніцкай установы “Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў”.Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 6На суботнік сабралася каля 20-ці чалавек,і нягледзячы на такую колькасць людзей, працы хапіла ўсім. Валанцёры прыбіралі тэрыторыю каля маёнтка, збіралі  бутэлькі, шкло, абгорткі ад чыпсаў і іншае смецце. Вырубалі кустоўе і дрэвы, якія выраслі за шмат гадоў і сваімі каранямі руйнавалі сядзібу. Выносілі галінкі і вырывалі пустазелле. Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 4Таксама на суботнік запрасілі эксперта архітэктара-рэстаўратара Зміцера Савельева, які ацаніў стан і выказаў важныя парады для захавання гэтага гістарычнага помніка.

“Па-першае, трэба праверыць дах і залатаць, калі ёсць дзіркі, бо трапленне вады ў кладку яе разбурае, – кажа Зміцер. – Па-другое, што трэба зрабіць, гэта накрыць дахам бакавую прыбудову, каб прадухіліць яе разбурэнне.”Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 5Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 3Удзельнікі мерапрыемства працавалі бадзёра і ў добрым настроі, бо ўсе былі рады спрычыніцца да такой важнай справы, як навядзенне парадка вакол помніка архітэктуры.

У канцы суботніка прайшла сустрэча-круглы стол з мясцовымі актывістамі за кубачкамі цёплай кавы і гарбаты, і абмеркаваннем далейшых планаў па абароне і захаванні сядзібы Патоцкіх.Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 7Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 8Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 9Суботнік ў Беразіно 14.05.2016 - 2

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *