Зладзілі суботнік каля Цэнтра рамёстваў у Беразіно

Учора, 23 красавіка, намаганнямі Офіса развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў  і мясцовых жыхароў горада Беразіно адбыўся суботнік па высадцы дрэваў каля Цэнтра рамёстваў.

У суботні вясенні дзень была праведзеная плённая праца па ўпарадкаванню тэрыторыі, былі высаджаныя рэдкія дрэвы, прыгожыя кусты і туі.

Суботнік у Беразіно 2016 - 4Яшчэ ў мінулым годзе быў закладзены невялікі сквер, які сёлета багата папоўніуся новымі дрэвамі такімі як: чырвоны дуб, барбарыс Тунберга, іва шаравідная, кіпарысавік, хвоя горная і інш. Сталі ўпрыгожваннем тэрыторыі і цудоўныя кустарнікі: фарзіцыя, самшыт, брызгліна.

Суботнік у Беразіно 2016 - 5“Вось такая высадка дрэваў вельмі важная і добрая справа для Цэнтра рамёстваў і для горада ў цэлым”, – гаворыць Алена Лапыцька. – “Людзі заўсёды змогуць прыйсці сюды, палюбавацца нашай зялёнай прасторай, азнаёміцца з рознымі пародамі дрэў.”

Суботнік у Беразіно 2016 - 3Насамрэч гэта вельмі істотна ствараць такія жывапісныя куткі, каб яны прыносілі эстэтычнае ўпрыгожванне ад навакольнага асяроддзя, паказвалі ўнікальнасць месца, дзе яны растуць і сталі зонай адпачынку не толькі для мясцовых жыхароў, але і завітаўшых у горад гасцей. Таксама плануецца ўсталяваць таблічкі з назвамі дрэваў, каб кожны мог аз і адмеціць для сябе гэтыя рэдкія пароды. Суботнік у Беразіно 2016 - 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *