Паседжанне-круглы стол мясцовых жыхароў горада Беразіно

На гэтым тыдні адбылося паседжанне-круглы стол з жыхарамі , якія ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці горада Беразіно.

IMG_8539У рамках мерапрыемства былі абмеркаваны шляхі вырашэння такіх пытанняў, як добраўпарадкаванне тэрыторыі каля Цэнтра рамёстваў, правядзенне суботніка і высадкі алеі з рэдкіх дрэваў, стварэнне самай вялікай драўлянай скульптуры-помнік лыжцы. Быў запрошаны эксперт архітэктар Суханін В.А.

Не былі абыякавыя і да адной з самых хвалюючых праблем горада, за якую баліць душа гараджан, гэта сядзібны дом графа Патоцкага. Які быў пабудаваны каля 1850 года ў мястэчке Беразіно. І зараз знаходзіцца ў занядбальным стане. У рамках сустрэчы было вырашана прыцягнуць экспертаў і спецыялістаў па распрацоўцы праекта па кансэрвацыі і добраўпарадкавання тэрыторыі каля сядзібы. Таксама правесці першапачатковыя рамонтныя работы па захоўванню гістарычнага помніка, суботнік па ўборцы прылеглай тэрыторыі.

Мясцовыя жыхары пагадзіліся з пастаўленымі мэтамі і задачамі. Паседжанне прайшло ў прыязнай і камфортнай абстаноўцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *