Распрацаваны праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля Цэнтра рамёстваў у Беразіно

А у нас добрая навіна! Распрацаваны праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля раённага Цэнтра рамёстваў у Беразіно. Нагадаем, што былая тэрыторыя пачатковай школы №1 і сам будынак сталі домам не толькі для цэнтра рамёстваў, але і для Народнага клуба майстроў, Музея лыжкі і будучага краязнаўчага музея.1Тут плануецца зрабіць драўляную скульптуру, самую вялікую лыжку у свеце, алею для закаханых, каб маладыя маглі прыехаць сюды, пафатаграфавацца і ў рамантычна-ўтульнай абстаноўцы правесьці час. А таксама  высадзіць калекцыю рэдкіх дрэваў, зрабіць альпійскую горку і прыгожыя клумбы. 4Гарадскія ўлады, мясцовыя актывісты, прадпрымальнікі горада Беразіно і Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчыхчых ініцыятыў спадзяюцца, што ўсё задуманае і запланаванае атрымаецца. А мы і надалей будзем асвячаць працу, якая будзе рабіцца па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля Цэнтра рамёстваў у Беразіно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *