Распачалася праца над самай вялікай лыжкай у свеце

У гэтым годзе ў горадзе Беразіно каля Музея драўлянай лыжкі распачалася праца па вырабу самай вялікай лыжкі ў свеце, якая зможа патрапіць у  Кнігу рэкордаў Гінэсу. Стварыць такі драўляны шэдэўр – гэта даўняшняя мара заснавальніцы музея Ганны Ждановіч, супрацоўнікаў мясцовага Народнага клуба майстроў, Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў, мясцовых жыхароў і актывістаў раёна.

3Спачатку быў распрацаваны праект лыжкі з казачным сюжэтам пра прыгоды бярэзінскага Цмока, герба горада Беразіно і элементаў народнага арнаменту. Мясцовыя майстры з захапленнем узяліся за справу. Асноўная творчая праца легла на плечы Яўгена Осіпава, Улада Макавецкага і Алеся Паскробкі. 1Жыхары горада ўпэўнены, што гэты драўляны цуд праславіць іх мясціны не толькі на ўсю краіну, але і на ўвесь свет. 2Руплівая праца над лыжкай працягваецца, “Офіс развіцця эколага-краяведчых ініцыятыў” і надалей будзе асвячаць падзеі, звязаныя з гэтай драўлянай цікавосткай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *