Выстава драўлянай лыжкі адчынілася ў горадзе Беразіно

26 снежня ў г. Беразіно на базе Раённага Цэнтру Рамёстваў была адчынена выставачная заля музея з экспазіцыяй драўляных лыжак “Чэрпаць жыццё поўнай лыжкай”, куды запрасілі і сяброў “Офіса развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў”. А мы з задавальненнем наведвалі гэтае мерапыемства.

6 - Выстава ў Беразіно2 - Выстава ў БеразіноВыставу прэзентуе навуковы супрацоўнік Алена Лапыцька.

На выставе было прадстаўлена больш за 300 розных па памерах і тэхніцы выканання драўляных лыжак, зробленых мясцовымі майстрамі разьбы па дрэве і прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў сталічнай вобласці. Тут можна было пазнаёміцца з лыжкай-карміцелькай, лыжкай-сувенірам, лыжкай-весялухай, а таксама з самай вялікай трохмятровай лыжкай. 4 - Выстава ў Беразіно3 - Выстава ў БеразіноАкрамя гэтага, у рамках выставы быў дадзены адмысловы майстар-клас па гульне на лыжках. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел, паспрабаваць пайграць на лыжках пад вясёлую беларускую музыку.

5 - Выстава ў БеразіноМайстар-клас па гульне на лыжках.

Прыдумала і заснавала гэты музэй  Ганна Аляксандраўна Ждановіч, яшчэ пяць год таму. Яна шмат сіл і часу выдаткавала на ўвасабленне гэтай ідэі, хацела зрабіць Беразіно “лыжачнай сталіцай” рэспублікі, стварыць унікальны музэй драўлянай лыжке. Але, на жаль, яна сышла з жыцця год таму. Дзейнасць у гэтым напрамку працягваецца работнікамі Цэнтру Рамёстваў. 1 - Выстава ў Беразіно

“Я вельмі рада, што у нашым горадзе з’явіўся такі музей, ёсьць што паказаць і чым ганарыцца, – сказала мясцовая актывістка Іна Белаўсава. – І я спадзяюся, што дзякуючы Музею лыжкі к нам усё больш будзе завітваць турыстаў і наш горад будуць ведаць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

“Гэта ініцыятыва нясе вельмі важную ролю не толькі для жыхароў г. Беразіно і яго раёну, але і для ўсёй нашай краіны. “Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў” ужо і раней дапамагаў добраўпарадкаваць прастору каля музея. І надалей будзе дапамагаць і супрацоўнічаць з гэтай ініцыятывай на бярэзіншчыне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *