“Зялёны марафон”: прыбіраем сядзібу Патоцкіх

“Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў” 10-11 кастрычніка 2015 году зладзіў талаку-прыборку сядзібы Патоцкіх у Беразіно.

DSC_0053Талака адбылася ў межах кампаніі “Зялёны марафон”, якую увосень 2015-га году “Офіс развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў” ладзіць у г. Беразіно.

Прыборка помніка архітэктуры ХІХ ст., сядзібы Патоцкіх важная акцыя, так як помнік і прылеглая тэрыторыя знаходзяцца ў занядбаным стане. Пры тым, што г. Беразіно не багаты на архітэктурныя помнікі.

Талака адбылася ў два этапы: у першы дзень была прыбрана тэрыторыя ад побытавага смецця, а ў другі дзень валянтэры і мясцовыя жыхары прыбралі навакольную тэрыторыю ад апалага лісця.

DSC_0074

Святлана Носава, Дырэктар “Офісу развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў”: “Такая грамадска-карысная дзейнасць вельмі важная для мясцовай супольнасці жыхароў г. Беразіно, паколькі далучае іх да разумення догляду архітэктурных помнікаў як часткі мясцовай гісторыі“.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *