Пра нас піша “Бярэзінская панарама”

Дзейнасць “Офіса развіцця экалагічна-краязнаўчых ініцыятыў” на старонках “Бярэзінскай панарамы” (раёнка Бярэзінскага раёну Мінскай вобласці).

IMG_2123Дабрачыннасць – гэта не проста аднамомантная карысная справа, але і памяць на гады. Доўга будуць радаваць наведвальнікаў цэнтра рамёстваў і будучага раённага музея насаджэнні і крэатыўныя лавачкі, якія гэтай восенню паявіліся ў двары ўстановы культуры. Туі і рэдкія эксклюзіўныя дрэвы, дзве лавачкі – спонсарская дапамога ўраджэнкі Беразіно Іны Мікалаеўны Белаусавай і яе мужа.

Даведаўшыся, што ў Беразіно пачала дзейнічаць група па стварэнні музея, маладыя людзі завіталі ва ўстанову культуры, пазнаёміліся з экспазіцыяй будучага музея, пасля чаго і выказалі жаданне аказаць дапамогу.

IMG_2124У час размовы з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галінай Аляксандраўнай Сакалоўскай, да якой маладой сям’і параілі звярнуцца, даведаліся аб праекце маладзёжнай алеі з добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол будынка цэнтра рамёстваў — будучага музея. Даволі хутка тут закіпела сумесная работа, спонсары разам з работнікамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі паклалі пачатак аб’яўленаму праекту.

Як адзначылі Іна Мікалаеўна Белаусава і яе муж, іх інтарэс у тым, каб мясцовым жыхарам было прыемна жыць у родных мясцінах, а гасцям – іх наведваць. А таму яны спадзяюцца, што і іншыя возьмуць з іх прыклад.

Дарэчы, гэта дапамога сям’і Белаусавых не адзіная. Яна ўжо неаднойчы ўдзельнічала ў школьных праектах экалагічнай накіраванасці. Да прыкладу, 9 лістапада сумесна з установай “Офіс развіцця эколага-краязнаўчых ініцыятыў” арганізавалі ў сярэдняй школе № 2 горада Беразіно ўрок “Жыццёвы цыкл шакаладнага яйка”. У планах на бліжэйшы час – яшчэ адзін падобны ўрок.

Зрабіць свой родны горад больш прыгожым і прывабным — шчырае і добрае жаданне, якое выліваецца ў такія ж добрыя справы.

На здымках: з настроем пасля карыснай справы – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В.У. Садоўнікаў, начальнік аддзела Г.А. Сакалоўская, спонсар І.М. Белаусава, супрацоўнік раённага цэнтра рамёстваў А.А. Лапыцька, загадчык гаспадаркі У.І. Капылоў; у час работы.

Ала АЛЬФЕР.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *